БЕЛ Ł РУС

Lufthansa адмяняе большасць рэйсаў у пятніцу

6.09.2012 / 15:12

Наконт Мінска нічога няясна.

Нямецкая авіякампанія Lufthansa ў сувязі з страйкам бортправаднікоў адменіць у пятніцу, 7 верасня, дзве траціны рэйсаў — 1200 з 1800. Прадстаўнікі кампаніі падкрэсліваюць, што і гэтыя лічбы могуць змяніцца.

Акцыя працягнецца 24 гадзіны і закране 6 аэрапортаў Германіі — у Франкфурце, Берліне, Гамбургу, Дзюсельдорфе, Штутгарце і Мюнхене. У ходзе папярэдняга страйку 5 верасня ў аэрапортах Берліна, Мюнхена і Франкфурта-на-Майне былі адмененыя 300 рэйсаў.

Прафсаюз UFO, які абараняе правы бортправаднікоў, паведаміў, што патрабаваннем страйкоўцаў з’яўляецца павышэнне заработнай платы на 5%.

Як паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве Lufthansa ў Беларусі, на пятніцу запланаваныя два рэйсы з Мінска ў Франкфурт-на-Майне і два ў зваротным кірунку.

На 15.00 сённяшняга дня інфармацыі пра іх адмену не паступала, аднак пасажырам, у якіх набытыя квіткі на заўтрашнія рэйсы, рэкамендавана самастойна правяраць актуальную інфармацыю на сайце авіякампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула