БЕЛ Ł РУС

Ігар Шытаў аддадзены ў арэнду «Мардовіі»

7.09.2012 / 13:08

Nashaniva.com

За 12 месяцаў у маскоўскім «Дынама» ён згуляў усяго 2 матчы.

Маскоўcкае «Дынама» аддало 25-гадовага беларускага абаронцу Ігара Шытава ў арэнду саранскай «Мардовіі» да чэрвеня 2013 года,
паведамляе «Прессбол».

Абаронца БАТЭ Ігар Шытаў перайшоў у маскоўскае «Дынама» ў жніўні 2011 г., кантракт заключаны на 4 гады. Але за 12 месяцаў правёў за новы клуб толькі два матчы.

«Мардовія» ў мінулым годзе (2011/2012) выйграла першынство першай лігі. Зараз пасля 7 тураў у першынстве расійскай прэм'ер-лігі займае 14-ы радок з 4 пунктамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула