БЕЛ Ł РУС

Былога чыноўніка савету рэспублікі пачнуць судзіць 10 верасня

7.09.2012 / 19:28

Справа Глеба Бядрыцкага складаецца з 47 тамоў.

Працэс над Глебам Бядрыцкім, былым начальнікам сакратарыяту Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу пачнецца 10 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе.

Былы чыноўнік быў арыштаваны ў кастрычніку 2011 году ў сваім службовым кабінэце і абвінавачваецца ў службовым злоўжываньні і ў крадзяжы праз службовае злоўжываньне.
Справа Бядрыцкага складаецца з 47 тамоў.

Зь СІЗА Глеб Бядрыцкі зьвяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем, каб яго вызвалілі ад крымінальнай адказнасьці, але просьба не была задаволеная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула