БЕЛ Ł РУС

Сюрпрыз: «Дажынкі» перанеслі

10.09.2012 / 20:24

Іх правядуць перад самымі парламенцкімі выбарамі.

Фестываль працаўнікоў сяла «Дажынкі-2012» пройдзе ў Горках (Магілёўская вобласць) 21 і 22 верасня. Пра гэта 10 верасня на пасяджэнні паведаміў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Станіслаў Барадаўка.

«Дата правядзення свята ўжо дакладна вызначаная — гэта 21 і 22 верасня», — цытуе Барадаўку сайт Магілёўскага гарвыканкама.

Адной з магчымых дат называлася 14–15 верасня, аднак, паводле неафіцыйнай інфармацыі, яшчэ не завершана падрыхтоўка горада да фестывалю.

Нагадаем, удзел у ім традыцыйна бярэ Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула