У Літве на 141 месца ў парламенце — 2 000 прэтэндэнтаў
У парламент Літвы імкнуцца больш за дзве тысячы чалавек. Значыць, на адзін мандат з 141 у сярэднім прэтэндуюць 13-14 кандыдатаў. Гэта новы рэкорд.
Галоўная выбарчая камісія (ГВК) у панядзелак скончыла прыём дакументаў ад жадаючых удзельнічаць у парламенцкіх выбарах палітычных партый. У некаторых акругах будуць спаборнічаць 15 і больш кандыдатаў.
У Беларусі на 110 мандатаў прэтэндуе 375 чалавек, г. зн. 3,4 чалавека на месца.