БЕЛ Ł РУС

Рэдактар раёнкі — кандыдату: Пацвердзіце сваю праграму афіцыйнымі дакументамі

11.09.2012 / 12:11

Сяргей Макарэвіч

Сябар Грамады Валянцін Лазарэнкаў балатуецца ў Івацэвіцкай выбарчай акрузе №11, куды уваходзіць і частка Бярозаўскага раёна. На мінулым тыдні кандыдат даслаў у бярозаўскую раёнку «Маяк» сваю праграму. Але рэдактар Аляксандр Іваноў заявіў, што ў тэксце палітыка адзін з фактаў не адпавядае рэчаіснасці. Маўляў, астатнія рэдакцыя праверыла, і яны пацвердзіліся.

І пакуль Лазарэнкаў не падмацуе свае словы арыгінальнымі дакументамі, праграму не надрукуюць.

Бо ў выпадку несапраўднай інфармацыі на газеты могуць падаць у суд.

Справы датычыць дома ў Белаазерску. З 2006-га штогод да жыхароў прыходзяць супрацоўнікі ЖКГ, каб тыя падпісалі абавязацельствы не выходзіць на балконы. Праз дрэнны тэхнічы стан яны могуць абваліцца. І людзі падпісваюць. А з 2009-га ім абяцаюць унесці дом у спіс на капітальны рамонт. Але безвынікова.

Кандыдат задаецца пытаннем, ці трэба чакаць трагедыі, каб пачаць капітальны рамонт. І на што ідуць грошы, якія ў жыхароў вылічваюць непасрэдна на рамонт?

Толькі пасля ўмяшання сакратара акруговай выбарчай камісіі Іваноў паабяцаў 12 верасня надрукаваць праграму Лазарэнкава.

Заканадаўства абавязвае раёнкі публікаваць праграмы кандыдатаў, а адказнасць за іх змест, па законе, нясе сам кандыдат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула