БЕЛ Ł РУС

Бяляцкаму будзе 50, павіншуй чалавека

11.09.2012 / 13:25

25 верасня Алесю Бяляцкаму спаўняецца 50 гадоў.

Гомельскія праваабаронцы прапануюць падпісаць палітвязню віншавальныя паштоўкі, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю пра абставіны яго крымінальнай справы.

«Мы заклікаем усіх неабыякавых не пакідаць Алеся Бяляцкага ў адзіноце за каменнымі сценамі. Чалавек, які 15 гадоў абараняў правы іншых, заслугоўвае цёплых словаў падтрымкі ў такі няпросты для яго момант», — кажуць яны.

Напісаць паштоўку або ліст Алесю Бяляцкаму можна па адрасе:

213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калонія № 2, атрад № 14.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула