БЕЛ Ł РУС

Былы офіс БНФ аддалі пад аддзел сацабароны Савецкага раёна сталіцы

11.09.2012 / 15:18

Цяпер там ідзе рамонт.

Офіс па вуліцы Машэрава, 8, які БНФ займаў з 1992 да 2011 года, аддалі пад аддзел сацыяльнай абароны Савецкага раёна сталіцы.

Пра гэта распавёў адзін з супрацоўнікаў ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы.

«Гэтае памяшканне перайшло пад сацабарону. Яны робяць пакуль рамонт, але рашэнне наконт іх ужо ёсць. Вы ж разумееце, што сацабарона — гэта арганізацыя, якая аказвае безабаронным людзям дапамогу.

А гэта памяшканне на першым паверсе, тут не патрэбная ні безбар’ернае асяроддзе, нічога», — сказаў ён.

Раней гэтае памяшканне ЖРЭА здаваў у арэнду і меў з гэтага добры прыбытак. Аддзелу сацыяльнай дапамогі гэтае памяшканне загадалі выдзеліць. Пры гэтым меркаваннем мясцовых камунальнікаў хоць і пацікавіліся, але «не асабліва».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула