БЕЛ Ł РУС

Астапчук вярнула медаль у МАК

11.09.2012 / 16:02

Беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук, у допінг-спробе якой быў знойдзены забаронены прэпарат, ужо вярнула залаты медаль лонданскіх Гульняў-2012 у Міжнародны алімпійскі камітэт.
Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА) Аляксандр Ванхадла.

Сама Надзея Астапчук на прэс-канферэнцыю ў прэс-цэнтр «Камсамольскай праўды» не прыйшла.

Нагадаем, сёння на прэс-канферэнцыібыло заяўлена, што расследаванне выявіла, што забаронены прэпарат Надзеі Астапчук у ежу без ведама спартсменкі 30 ліпеня на спартыўнай базе падсыпаў трэнер Аляксандр Яфімаў. Ён таксама адмовіўся ад удзелу ў прэс-канферэнцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула