БЕЛ Ł РУС

Андрэй Мезін перайшоў у яраслаўскі «Лакаматыў»

12.09.2012 / 9:55

Nashaniva.com

У панядзелак галкіпер хакейнай зборнай Беларусі Андрэй Мезін афіцыйна стаў гульцом «Лакаматыва»,
паведамляе Goals.by са спасылкай на «Прессбол».

Пагадненне з яраслаўскім клубам разлічана на чатыры месяцы, пасля чаго бакі пачнуць да абмеркавання варыянтаў працягу супрацоўніцтва.

Нагадаем, пасля раставання з мінскім «Дынама», выкліканага ад’ездам са зборнай у разгар травеньскага чэмпіянату свету, Мезін атрымаў статус вольнага агента.

Апошнім часам Андрэй падтрымліваў форму, трэніруючыся з ВХЛаўскім «Юнацтвам» і спадзеючыся працягнуць кар’еру ў КХЛ.
У Яраслаўлі Мезін будзе выступаць разам з суайчыннікам Аляксеем Калюжным, які з’яўляецца капітанам чыгуначнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула