БЕЛ Ł РУС

У аўтобусе №1 у Мінску пачалі праводзіць аўдыяэкскурсіі

12.09.2012 / 14:57

Па маршруце аўтобуса № 1 Вакзал — Вяснянка ў Мінску пачалі праводзіць аўдыяэкскурсіі.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 12 верасня паведаміла дырэктар дзяржаўнай установы «інфармацыйна-турыстычны цэнтр «Мінск» Алена Пліс.

На гэтым маршруце рэалізуецца праект «Мінск экскурсійны», які стартаваў у межах святкавання Дня горада 9 верасня. «Два аўтобусы з дзевяці, якія працуюць на маршруце, аформлены ў адзіным стылі, у іх устаноўлена шыльдачка і табло «Экскурсійны».

Аўдыязапіс уключаецца з 10.00 да 17.00 і з 20.00 да 22.00 кожны дзень.
«Час падабраны так, каб не стамляць жыхароў мікрараёна Вяснянка, якія ездзяць на працу і з працы. Кожны дзень слухаць адно і тое ж было б цяжка, таму выбраны такі аптымальны час», — растлумачыла спецыяліст.

Па іншых маршрутах, у прыватнасці № 100, пакуль праводзіць экскурсіі не плануецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула