БЕЛ Ł РУС

Да Змітра Дашкевіча не пусцілі адваката

12.09.2012 / 19:13

Наста Палажанка мяркуе, што адміністрацыя віцебскага СІЗА нешта хавае пра Змітра Дашкевіча.

12 верасня ў Віцебскі СІЗА прыехаў адвакат, але яго не пусцілі да палітвязня. Адміністрацыя следчага ізалятара спаслалася на тое, што яшчэ не атрымала пастанову суда пра ўступленне ў сілу прысуду Змітру Дашкевічу, а таксама на тое, што ад Дашкевіча няма заявы на сустрэчу з адвакатам.

Наста Палажанка, аднак, кажа, што Зміцер Дашкевіч яшчэ ў Глыбоцкай калоніі напісаў заяву пра спатканне з адвакатам у Віцебскім СІЗА.

Таму

Наста Палажанка мяркуе, што адміністрацыя віцебскага СІЗА нешта хавае пра Змітра Дашкевіча.

Палітвязень 9 дзён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА.

Звестак пра яго няма, лістоў ад яго — таксама.

Месяц таму ў глыбоцкай калоніі Змітра Дашкевіча асудзілі яшчэ на адзін год зняволення. Да гэтага выраку ён меўся выйсці на волю сёлета ў снежні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула