БЕЛ Ł РУС

Штанге: Калі беларусы не павераць у сябе, лепш адразу напісаць у Іспанію ліст і ўкласці ў яго тры ачкі

12.09.2012 / 22:4

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге заклікаў гульцоў паверыць у магчымасць зачапіць ачкі ў матчы са зборнай Іспаніі — чэмпіёнамі свету 2010 г. і Еўропы 2008 і 2012.

«Шанцаў выйсці з групы ў беларусаў няма. Цяпер задача — проста дамагацца вынікаў у асобных матчах. І не апускацца ў рэйтынгу ФІФА: гэта важна для лёсавання наступнага адборачнага цыклу. Трэба старацца рабіць сюрпрызы — да прыкладу, у хатнім матчы з іспанцамі (12 кастрычніка). У чэмпіёнаў свету і Еўропы зараз праблемы, яны ледзь выйгралі ў Грузіі.

Я веру, што зборная Беларусі ў матчы з пірэнейцамі зможа дамагчыся хаця б нічыёй. Добра было б, каб паверылі і гульцы.
А калі не, то лепш напісаць у Іспанію ліст і ўкласці ў яго тры ачкі. Тады не будзе праблем з арганізацыяй, квіткамі…».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула