БЕЛ Ł РУС

У ЗША прадстаўлены новы iPhone 5 + фота

12.09.2012 / 22:19

Кампанія Apple прэзентавала ў сераду ў Сан-Францыска новую мадэль смартфона iPhone.

Віцэ-прэзідэнт кампаніі Філ Шылер, які прадстаўляў новы iPhone 5, назваў яго «сапраўдным дыяментам». Новая мадэль самага знакамітага прадукту кампаніі Apple важыць усяго 112 грамаў — на 20% менш, чым яе папярэднік iPhone4S. Корпус смартфона выкананы з алюмінію і шкла, яго таўшчыня — усяго каля 7 міліметраў.

Продажы iPhone 5 пачнуцца ў Злучаных Штатах ўжо 21 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула