БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыбыў новы пасол Венгрыі

13.09.2012 / 13:56

Пасол Венгрыі ў Беларусі Вілмаш Сіклавары 13 верасня ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Уладзіміру Макею, паведамілі ў венгерскай дыпмісіі.

Дата ўручэння даверчых грамат Лукашэнку пакуль не вядомая.

У пасольстве таксама паведамілі, што Сіклавары працуе ў Мінску з 3 верасня.
Раней пасольства Венгрыі ў Беларусі ўзначальваў Ферэнц Контра.

Вілмаш Сіклавары нарадзіўся 25 верасня 1954 года ў Будапешце. Скончыў Універсітэт эканамічных навук імя Карла Маркса. З 1979 года з’яўляецца супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў Венгрыі. Працаваў у пасольстве Венгрыі ў Балгарыі і ў генеральным консульстве Венгрыі ў Ужгарадзе (Украіна).

Сіклавары таксама з’яўляецца старшынёй Саюза работнікаў МЗС Венгрыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула