БЕЛ Ł РУС

Білеты на Мэрыліна Мэнсана сёння паступілі ў продаж

13.09.2012 / 14:08

Самы танны квіток каштуе 320 тыс.

Квіткі на канцэрт Мэрылін Мэнсана ў Мінску паступілі сёння ў продаж. А 11-й раніцы пачалі рэалізацыю квіткоў у офісе агенцтва «Карпарацыя забаў» па адрасе: Гікалы, 1, офіс 6.

Заўтра квіткі можна будзе набыць у электронных прадстаўнікоў, увечары — у канцэртных распаўсюднікаў.

Самы танны квіток абыйдзецца ў 320 тысяч рублёў, за самы дарагі давядзецца аддаць 700 тысяч. Аматарам творчасці Браяна Х’ю Уорнера (сапр. імя Мэрыліна Мэнсана) і фанатам уваход на танцпляцоўку будзе каштаваць 530.000.

Амерыканскі музыка Мэрылін Мэнсан выступіць у Палацы спорту ў Мінску 21 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула