БЕЛ Ł РУС

Машыну Лябедзькі забралі на штрафстаянку

13.09.2012 / 14:47

Як паведаміў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі, інцыдэнт адбыўся 12 верасня ў Мінску каля аднаго з пасольстваў.

«У мяне была запланавана сустрэча, на якую я спазняўся, таму аўтамабіль прыпаркаваў абы-як. Пасля сустрэчы я выйшаў на вуліцу — аўтамабіля няма. Побач стаяць аўтааматары, якія мне патлумачылі, што пад’ехаў эвакуатар і маю машыну забралі. Прычым мэтанакіравана — іх машыны, таксама няправільна прыпаркаваныя, не чапалі», — заявіў Лябедзька.

«Пасля таго як я назваўся, гэтыя людзі, якіх, дарэчы, запісалі сведкамі маёй няправільнай паркоўкі, сказалі: «Усё зразумела, чаму толькі адну машыну забралі», — адзначыў палітык.

Сам ён лічыць гэта «дробным паскудствам» падчас перадвыбарнай кампаніі. «Зразумела, што быў сарваны мой графік сустрэч, з-за адсутнасці машыны мне прыйшлося тры з іх адмяніць. Але машыну са штрафстаянкі я ўжо забраў і буду працаваць далей», — сказаў Лябедзька.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула