БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент раскрытыкаваў Расію за правы чалавека

13.09.2012 / 15:43

Еўрапейскі парламент прыняў у чацвер рэзалюцыю, у якой гаворыцца пра рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Расіі за апошнія некалькі месяцаў.

Расійскія ўлады «прынялі серыю законаў, якія змяшчаюць двухсэнсоўныя палажэнні і могуць быць выкарыстаныя для далейшага абмежавання дзеянняў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама абмежаванні свабоды слова і сходаў», адзначаецца ў дакуменце.

«Глыбокую заклапочанасць» еўрапейскіх парламентарыяў выклікаюць крымінальны пераслед удзельнікаў акцыі пратэсту ў Маскве 6 мая, расследаванне ў дачыненні да дэпутата расійскай Думы Генадзя Гудкова, а таксама прысуд удзельніцам панк-групы Pussy Riot.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула