БЕЛ Ł РУС

«Камяніца» пройдзе без «Крамбамбулі»

14.09.2012 / 17:49

ЮУ

Але Лявон Вольскі раіць усё адно наведаць фэст.

На заўтрашнім фэсце «Камяніца» ў Строчыцах «Крамбамбуля» выступаць не будзе. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Лявон Вольскі.

«А цяпер крыху ветру і дажджу: заўтра фэст „Камяніца“ пройдзе без удзелу „Крамбамбулі“. — піша музыка. — Дарагія мае слухачы! Раю вам усё адно прыехаць на фэстываль, бо там заўжды добрая, прыязная атмасфэра, класныя гурты і адэкватныя, адказныя арганізатары. Прыедзьце і атрымайце асалоду! Калі трэба камэнтары, яны зьявяцца ў панядзелак. Дзякую за разуменьне! Не крыўдуйце й не пераймайцеся!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула