БЕЛ Ł РУС

У Чэхіі амаль сухі закон: забаронены продаж алкаголю мацункам больш за 20%

15.09.2012 / 1:3

Прычына — атручванні палёнай гарэлкай.

Урад Чэхіі ўвёў забарону на продаж спіртных напояў мацункам больш за 20 градусаў пасля інцыдэнту з атручваннем палёнай гарэлкай.

У выніку атручвання падробкай, прыгатаванай на аснове метылавага спірту, у Чэхіі памерлі 19 чалавек.

Гэта рашэнне ўрада можна назваць беспрэцэдэнтным, улічваючы нацыянальныя традыцыі спажывання спіртных напояў у краіне.

Паліцыя Чэхіі арыштавала 10 чалавек па падазрэнні ў датычнасці да продажу і вырабу алкагольных напояў, якія змяшчаюць метылавы спірт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула