БЕЛ Ł РУС

Кандыдаты з «Гавары праўду!» прагаласавалі за далейшы ўдзел у выбарах

17.09.2012 / 12:14

Галасавалі праз скайп.

Кандыдаты ў дэпутаты, якія падтрымліваюцца кампаніяй «Гавары праўду!», лічаць неабходным далейшы ўдзел у выбарах. Пра гэта стала вядома падчас нарады кандыдатаў у дэпутаты, якая адбылася 17 верасня праз скайп.

У абмеркаванні ўдзельнічалі не толькі зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты, але і тыя, каму ў рэгістрацыі было адмоўлена. Рашэнне аб далейшым удзеле ў выбарах было прынята імі па выніках галасавання (19 «за», 4 «супраць»). Кіраўніцтва кампаніі «Гавары праўду!» ўдзелу ў галасаванні не брала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула