БЕЛ Ł РУС

Кіроўцаў просяць адмовіцца 22 верасня ад аўтамабіляў

17.09.2012 / 15:44

Штогадовая міжнародная акцыя «Дзень без аўтамабіля» пройдзе ў Беларусі 22 верасня (гэта будзе субота),
паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Мэта — звярнуць увагу людзей на праблему забруджвання атмасфернага паветра, паказаць уплыў кожнага чалавека на сваё здароўе.

«Дзень без аўтамабіля» станоўча адбіваецца на экалагічнай сітуацыі: за адзін дзень прадухіляецца выкід забруджвальных рэчываў у аб’ёме ад 250 т і больш, адзначаюць спецыялісты.

Аўтатранспартны комплекс — адна з важнейшых галін эканомікі, але разам з гэтым ён з’яўляецца буйнейшым забруджвальнікам навакольнага асяроддзя. У маштабах краіны доля транспарту ў сумарных выкідах забруджвальных рэчываў у атмасферу ад усіх крыніц дасягае 72% (у гарадах — 65–80%). Штогод у атмасфернае паветра з адпрацаванымі газамі аўтамабіляў выкідваецца больш як мільён тон забруджвальных рэчываў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула