БЕЛ Ł РУС

Сірыйская апазіцыя ацаніла «жывога ці мёртвага» Башара Асада ў $25 млн

18.09.2012 / 09:33

Прадстаўнікі сірыйскай апазіцыі паабяцалі выплаціць $25 млн таму, хто выдасць ёй прэзідэнта краіны Башара Асада «жывым або мёртвым»,

паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на агенцтва «Анатолія».

Адзін з камандзіраў Сірыйскай свабоднай арміі Ахмед Хіджазі растлумачыў, што сродкі будуць выплачаныя «сірыйскімі бізнэсоўцамі, якія працуюць у краіне і за яе межамі, і людзьмі, якія падтрымліваюць апазіцыю».

Хіджазі дадаў, што ўзнагароджанне закліканае «заахвоціць да дзеяння людзей з блізкага атачэння Асада».

Канфлікт у Сірыі працягваецца ўжо больш за год. Заходнія краіны і шэраг арабскіх дзяржаваў дамагаюцца сыходу прэзідэнта Башара Асада, мяркуючы, што гэта спыніць гвалт. Расія і Кітай, наадварот, асцерагаюцца, што замежнае ўмяшанне ў сітуацыю ў Сірыі і страта дзяржаўнасці прывядуць да разрастання канфлікту. Улады Сірыі, у сваю чаргу, заяўляюць, што сутыкаюцца з супрацівам добра ўзброеных баевікоў, падтрымка якім аказваецца звонку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула