БЕЛ Ł РУС

Бяляцкаму хутка 50

18.09.2012 / 09:34

Nashaniva.com

Можна павіншаваць праваабаронцу паштоўкай або лістом.

Праз тыдзень, 25 верасня, споўніцца 50 гадоў беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Сустракаць свой другі запар дзень народзінаў ён будзе ў турме — ад 4 жніўня 2011 г. Бяляцкі знаходзіцца за кратамі.

Праваабаронца асуджаны на 4,5 года за сваю дзейнасць.

Напісаць віншавальную паштоўку або ліст Алесю Бяляцкаму можна па адрасе:

213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калонія № 2, атрад № 14.

На гэты адрас можна таксама даць тэлеграму, патэлефанаваўшы з гарадскога тэлефона на нумар 166.

24 верасня свой 29-ы дзень народзінаў будзе сустракаць за кратамі анархіст Ігар Аліневіч.

Яго адрас такі: 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, ПК № 10.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула