БЕЛ Ł РУС

У Мінску пяты раз за 2 гады гарэла адна і тая ж кватэра

18.09.2012 / 09:40

Учора ў Мінску ў доме №34 па вуліцы Сядых адбыўся пажар.

Загарэлася кватэра на верхнім паверсе хрушчоўскай пяціпавярхоўкі. Характэрна, што гэта адбылося ўжо пяты раз за апошнія два гады.

Яе гаспадара ў трусах і майцы ратавальнікі паспелі вывесці — ён не пацярпеў. З абкуродымленым тварам, узлахмачанай, даўно не стрыжанай шавялюрай і такой жа барадой, ён сядзеў на лаве і безуважна глядзеў на перамяшчэнні пажарных. МНС удалося аператыўна лакалізаваць і пагасіць пажар, а жыхары навакольных дамоў яшчэ доўга не разыходзіліся, абмяркоўваючы тое, што адбылося. Суседкі пагарэльца па пад’ездзе лічаць, што самотны пажылы мужчына, які жыве ў злашчаснай кватэры, «крыху не ў сабе» і відавочна не ў стане нармальна арганізаваць свой быт, а значыць, і тыя, хто жыве побач, не могуць адчуваць сябе ў бяспецы.

«Мы звярталіся ў домакіраўніцтва, — дзеліцца адна з суседак, Галіна, — але там спасылаюцца на тое, што да яго ходзяць работнікі сацыяльнай службы, забяспечваюць яго неабходным. А хто там за ім глядзіць?»

«Гэта здараецца ўжо пяты раз за апошнія два гады, — дадае Валянціна. — Тройчы выклікалі пажарных, два разы самі тушылі. І ніхто ніякіх мер не прымае».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула