БЕЛ Ł РУС

Пераблыталі мільярды з мільёнамі: 6 мільярдаў даляраў за коркі для бутэлек

18.09.2012 / 10:17

На сайце Мінгарвыканкама з'явілася сенсацыйная прапанова для інвестараў.

Багатым замежнікам прапануецца ўкласці ў вытворчасць коркаў з кальцом для закаркоўвання бутэлек… 6 мільярдаў еўра.

Пастаўшчык (ён жа СП «Унібокс» ТАА) па ўзгадненні з пакупніком (ААТ «Піваварная кампанія «Балтыка») набывае абсталяванне і арганізоўвае вытворчасць коркаў з мэтай далейшай рэалізацыі пакупніку.

Рэалізаваць праект прапануецца за 7 гадоў. Меркаваная выручка за 6 гадоў вытворчасці складзе 23,64 млрд еўра.

Дапамагчы з укладаннем лішніх 6 млрд еўра зможа галоўны спецыяліст па ЗЭД Нікуляк А., да якога і варта звяртацца патэнцыйным інвестарам.

Аб’ява ад 6 лютага 2012 года на сайце Мінгарвыканкама ў раздзеле «Інвестыцыйны атлас горада Мінска» знайшоў блогер Viktar Malishevsky.

Нагадаем, у адпаведнасці са Стратэгіяй прыцягнення нўпростых замежных інвестыцый у Рэспубліку Беларусь на перыяд да 2015 года беларускія чыноўнікі павінныя прыцягнуць 7–7,5 млрд даляраў у 2015 годзе. Такім чынам, адным гэтым праектам можна было б закрыць план на 100%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула