Бастунец: Нападнікі на журналістаў павінны быць пакараныя паводле КК
Па словах намесніка старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», напад на карэспандэнтаў падчас перадвыбарчага пікету з’яўляецца грубым парушэннем заканадаўства аб СМІ.
Андрэй Бастунец падкрэсліў,
што прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі згодна з заканадаўствам маюць права прысутнічаць на любых публічных мерапрыемствах, у тым ліку і несанкцыянаваных.Пры гэтым прадстаўнікі праваахоўных органаў не маюць права перашкаджаць журналістам выконваць свае прафесійныя абавязкі.
«У сённяшнім выпадку, асабліва калі пацвердзіцца інфармацыі пра збіццё карэспандэнтаў і пашкоджанне тэхнікі, выпадак неабходна трактаваць згодна з артыкулам 198 Крымінальнага кодэкса Беларусі „Стварэнне перашкодаў законнай прафесійнай дзейнасці журналістам“.Вінаватыя ў нападзе павінны панесці крымінальную адказнасць за свае дзеянні», — дадае Андрэй Бастунец.