Кінатэатр «Цэнтральны» пачаў прадаваць квіткі анлайн
«Цэнтральны» стаў прадаваць квіткі на фільмы анлайн.
Для таго каб набыць квіток на прэм’еру, неабходна наведаць віртуальную касу кінатэатра, якая размешчана на сайце kinoteatr.megamag.by.Тут гледачы ў рэжыме анлайн могуць азнаёміцца з раскладам сеансаў на гэты і наступны тыдзень, атрымаць падрабязную інфармацыю аб наяўнасці свабодных месцаў на патрэбны сеанс, забраніраваць квіткі ў кінатэатр на ўпадабанае месца, а таксама набыць квіткі, не выходзячы з дома.
Аплаціць забраніраваны білет можна любым са спосабаў, паказаных на сайце.
На мультфільм «У пошуках Нэма» у 3D на сераду, 19 верасня (12.00) засталося шмат квіткоў (па стане на аўторак, 15:20) -- зялёныя квадрацікі. Чырвоным пазначаныя забраніраваныя квіткі.