БЕЛ Ł РУС

Амністыя: вызваляюць 1974 чалавекі, адмовілі — 4810-ці

18.09.2012 / 19:37

Па дадзеных на 14 верасня разгледжана пытанне аб прымяненні амністыі ў дачыненні да 10883 асуджаных (усяго падпадае пад амністыю 14938 чалавек),
якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі.

Начальнікамі папраўчых устаноў закрытага тыпу

вынесены пастановы аб вызваленні ад далейшага адбыцця пакарання 1974 чалавек.

Прынята рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання на адзін год у адносiнах да 4099 асуджаных .

Адмоўлена ў прымяненні амністыі 4810 асуджаным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула