Баранавіцкі ўніверсітэт: Загадалі прагаласаваць датэрмінова пад пагрозай высялення з інтэрнатаў
На факультэце ФЭП студэнтам загадана ў чацвер прыйсці са студэнцкімі і пашпартамі.
Паведамляе чытач Студэнт з Баранавіч: «БарДУ. Усім загадалі да пятніцы прывесці ўсіх студэнтаў на датэрміновае галасаванне. Пагрозы аж да высялення з інтэрнатаў і пазбаўлення стыпендый. На факультэце ФЭП студэнтам загадана ў чацвер прыйсці са студэнцкімі і пашпартамі. Напішыце пра бязмежжа».
Нагадаем, што шляхам заахвочвання ці змушэння людзей да датэрміновага галасавання фальсіфікатары атрымліваюць неабмежаваныя магчымасці для падмены бюлетэняў і накруткі лічбаў яўкі.
Ці ёсць дзе яшчэ такія факты? Паведамляйце ў каментах.