БЕЛ Ł РУС

За забойства таксіста двое мінчукоў прыгавораны да 24 і 25 гадоў

19.09.2012 / 10:06

Двое мінчан, абвінавачаныя ў забойстве сталічнага таксіста, прыгавораны да 24 і 25 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведаміла пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Алеся Жаваранак, прыгавор Мінскага абласнога суда быў абвешчаны 7 верасня і пакуль не ўвайшоў у законную сілу.

Нагадаем, цела 26-гадовага мінчаніна, вадзіцеля таксі, са шматлікімі колата-рэзанымі раненнямі было знойдзена на вуліцы ў пасёлку Калодзішчы пад Мінскам днём 13 снежня 2011 года.

Напярэдадні ноччу маладога чалавека ў яго машыне «Рэно», накінуўшы пятлю, забілі раней судзімыя 23-гадовы і 34-гадовы жыхары сталічнага рэгіёну. Абодва былі затрыманыя супрацоўнікамі крымінальнага вышуку і міліцэйскім спецназам.
Паводле слоў Алесі Жаваранак, згодна з выстаўленым абвінавачаннем, забойства было ўчынена з мэтай пазбегнуць аплаты праезду.
Як высветлілася, таксіста не толькі задушылі, але збілі і зарэзалі. Пасля ўчынення забойства труп пакінулі ў лесе, а аўтамашыну і іншую маёмасць пацярпелага cкралі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула