БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах мужчыну забілі ва ўласным гаражы

19.09.2012 / 11:43

Труп 30-гадовага жыхара Баранавічаў з множнымі ранамі ў вобласці галавы знайшлі 18 верасня ў гаражы па вул. Фралянкова.

Як паведамілі ў Баранавіцкім ГАУС, напярэдадні ўвечары малады чалавек рамантаваў машыну ў сваім гаражы, калі туды зайшоў незнаёмы хлопец і папрасіў падвезці яго дадому.

Паводле папярэдніх дадзеных, атрымаўшы адмову, незнаёмы выйшаў з гаража, схапіў палку і некалькі разоў ударыў 30-гадовага гараджаніна па галаве. Пасля чаго сеў у машыну, што стаяла ў гаражы, і з’ехаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула