Беларус спрабаваў нелегальна перабегчы ў ЗША з Канады па Ніягарскім вадаспадзе
Грамадзянін Беларусі быў затрыманы амерыканскімі памежнікамі ў часе спробы перайсці на тэрыторыю ЗША на чыгуначным мосце.
Гэта адбылося ў аўторак раніцай на мосце, які злучае ЗША і Канаду ў раёне Ніягарскага вадаспада.
Памежнік убачыў па відэаманіторы чалавека, які бег па мосце ў Бафала. Парушальнік быў затрыманы адразу пасля таго, як перасёк мост.
Паведамляецца, што 42-гадовы грамадзянін Беларусі не меў дазволу на знаходжанне ў Канадзе. Цяпер ён чакае разгляду сваёй справы ў эміграцыйным судзе ў Бафала.