БЕЛ Ł РУС

Грамадзянін Расіі абрабаваў ювелірны магазін у Оршы

19.09.2012 / 13:58

Падазраваны затрыманы.

Апоўдні 19 верасня мужчына, пагражаючы прадметам, падобным на пісталет, выкраў з адной з ювелірных крамаў Оршы залатыя вырабы на некалькі соцень мільёнаў рублёў.

Падазраваны, як паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама, быў затрыманы менш чым праз гадзіну супрацоўнікамі ДАІ на выездзе з Оршы. Гэта быў грамадзянін Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула