БЕЛ Ł РУС

Дашкевіча павезьлі ў менскі турэмны шпіталь

12.04.2007 / 18:05

У Зьмітра хворы хрыбет. Праблемы са здароўем пачаліся пасьля таго, як месяц таму яго перавялі працаваць на лесапільны ўчастак.

12 красавіка Зьмітра Дашкевіча з шклоўскай калёніі павезьлі ў менскі турэмны шпіталь на абсьледаваньне. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў шклоўскай калёніі, дзе ўжо болей як паўгоду трымаюць лідэра «Маладога фронту».

У Зьмітра Дашкевіча хворы хрыбет. Праблемы са здароўем пачаліся пасьля таго, як месяц таму яго перавялі працаваць на лесапільны ўчастак. Там давялося перасоўваць цяжкія бярвёны, да таго ж працоўны дзень на лесапільным участку — болей за дзесяць гадзінаў.

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч асуджаны на паўтара году зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула