БЕЛ Ł РУС

Ладуцька: Падчас ЧС-2014 чвэрць месцаў у інтэрнатах аддадуць турыстам

20.09.2012 / 20:51

Чвэрць месцаў у студэнцкіх інтэрнатах Мінска будуць задзейнічаны падчас правядзення ЧC па хакеі 2014. Пра гэта старшыня Мінгарвыканкама паведаміў 20 верасня на прэс-канферэнцыі.

Паводле яго слоў, чакаецца, што максімальная колькасць прыезджых на чэмпіянат свету складзе 20 тыс. Палову з іх зможа размясціць гатэльная сетка Мінска і Мінскага раёна, другую палову давядзецца пасяліць у студэнцкіх інтэрнатах.
На сёння ў інтэрнатах жывуць прыкладна 40 тыс. студэнтаў са 110 тыс., якія вучацца ў сталіцы на дзённай форме навучання. Такім чынам, госці чэмпіянату зоймуць не больш як чвэрць месцаў студэнтаў у інтэрнатах, растлумачыў гораданачальнік.
Як мяркуе Ладуцька, студэнты не будуць праяўляць незадаволенасць высяленнем з інтэрнатаў і прыпыненнем вучобы на час чэмпіянату. Іх праца на грамадскіх пачатках можа быць запатрабавана пры падрыхтоўцы і правядзенні гэтага мерапрыемства — прыкладна на працягу паўтара месяца.

Правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску павінна выклікаць у студэнтаў толькі пачуццё гонару за горад, мяркуе Ладуцька. «Гэта падзея, гэта свята, гэта годнасць, і мы гэтага гонару дабіліся нялёгкай працай», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула