БЕЛ Ł РУС

У Гродне п'яны амонавец забіў сужыцельку і праламіў галаву 10-гадоваму дзіцёнку

21.09.2012 / 11:17

Народная Воля

Інфармацыя пра трагічны інцыдэнт у Гродне пацвердзілася -- амонавец сапраўды здзейсніў забойства сужыцелькі і праламаў галаву яе дзіцяці.

Жыхары Гродна звярнулі ўвагу на тое, што ўвечары 18 верасня ў мікрараёне Вішнявец назіралася вялікая колькасць міліцыі. Лясны масіў ля мікрараёна «Пагараны -- Кашэўнікі», па шляху да рынку «Паўднёвы», прачэсвала рота салдат.

Як высветлілася, шукалі амонаўца, які ў стане алкагольнага ап'янення зарэзаў жанчыну, з якой жыў, а 10-гадоваму дзіцяці праламаў галаву.

Раней электронныя СМІ распаўсюджвалі інфармацыю, спасылаючыся на гродзенскі форум.

«Народная Воля» датэлефанавалася ў прэс-службу УУС Гродзенскага аблвыканкама, дзе пацвердзілі, што гэтая інфармацыя не з'яўляецца беспадстаўнымі чуткамі або фантазіямі.
Аднак якія-небудзь падрабязнасці паведаміць адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што пакуль ідзе следства.

***

Як паведамлялася, у Гродне адбылося жорсткае забойства жанчыны. У кватэры быў знойдзены труп жанчыны 1980 года нараджэння з колата-рэзанымі ранамі грудной клеткі і жывата. А ўжо праз некалькі гадзін у лесапаркавай зоне на ўскраіне горада аператыўнікам удалося затрымаць падазраванага ў здзяйсненні злачынства. Ім быў знаёмы ахвяры -- жыхар Гродна 1974 года нараджэння. Ім аказаўся супрацоўнік АМАПа.

Акрамя таго, што ён забіў сваю сужыцельку, амапавец праламаў галаву 10-гадоваму дзіцяці (верагодна, уласнаму) патэльняй. Хлопчык цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

Як кажуць суседзі, напярэдадні суседзі бачылі, як амонавец у стане алкагольнага ап'янення спрабаваў ўвайсці ў кватэру да сваёй сяброўцы, але яна яму не адчыняла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула