БЕЛ Ł РУС

МЗС Славакіі адмяніў консульскія кансультацыі з Беларуссю

21.09.2012 / 13:16

Міністэрства замежных спраў Славакіі адмяніла запланаваныя на 20–21 верасня ў Мінску консульскія кансультацыі з Беларуссю. Прычына адмены пакуль не называецца.

Як паведамілі ў славацкім пасольстве ў Мінску, дыппрадстаўніцтва яшчэ 19 верасня паведаміла МЗС Беларусі «нотай» аб адмене кансультацый.

Аднак раніцай 20 верасня прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных паведаміў на брыфінгу, што беларуска-славацкія кансультацыі пройдуць у Мінску 20–21 верасня. Беларускую дэлегацыю на іх узначаліць начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандр Астроўскі, славацкую — начальнік консульскага ўпраўлення знешнепалітычнага ведамства Ігар Пацолак, распавёў Савіных. Ён таксама паведаміў, што бакі плануюць абмеркаваць у тым ліку магчымасць спрашчэння парадку выдачы віз асобным катэгорыям грамадзян Беларусі і Славакіі.

Сёння, каментуючы сітуацыю па просьбе БелаПАН, Савіных заявіў, што кансультацыі адменены «па пагадненні бакоў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула