БЕЛ Ł РУС

Літва ўручыла Беларусі ноту ў сувязі з парушэннем паветранай мяжы

21.09.2012 / 15:55

21 верасня Літва ўручыла Беларусі ноту ў сувязі з парушэннем паветранай мяжы.

«Пацвярджаем, што беларускаму пасольству ўручана нота, у якой просяць прадаставіць інфармацыю ў сувязі з парушэннем паветранай мяжы Літвы», — сказана ў каментары МЗС Літвы.

Гэты інцыдэнт быў зафіксаваны праз тры месяцы пасля так званага скандалу з «плюшавымі мішкамі», калі шведскія актывісты незаконна патрапілі на тэрыторыю Беларусі з літоўскай тэрыторыі і выкінулі ў Беларусі з самалёта сотні плюшавых мішак з лозунгамі за свабоду слова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула