БЕЛ Ł РУС

Канаплёў ня супраць альтэрнатыўнай воінскай службы

13.04.2007 / 11:4

«Я ня супраць альтэрнатыўнай службы, таму што ёсьць хлопцы, якім падабаецца ваенная служба, пэўныя войскі, а ёсьць і тыя, хто хоча дапамагаць інвалідам».

Старшыня ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Канаплёў лічыць магчымым увядзенне ў Беларусі альтэрнатыўнай воінскай службы.

«Я не супраць альтэрнатыўнай службы, таму што ёсць хлопцы, якім падабаецца ваенная служба, пэўныя войскі, а ёсць і тыя, хто хоча дапамагаць інвалідам», — сказаў спікер, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. Уладзімір Канаплёў лічыць «высакароднымі» як службу ў арміі, так і дапамогу людзям.

«Улічваючы, што цяпер на службу ў армію ідзе адбор, я лічу прымальнай альтэрнатыўную службу. Мы павінны ўкараняць тое, што апрабавана ў свеце», — дадаў Уладзімір Канаплёў.

Фота Андрэя Лянкевіча

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула