БЕЛ Ł РУС

Украінскія журналісты праводзяць «Дзень без палітыкаў»

13.04.2007 / 11:38

Nashaniva.com

Сёньня ў навінах на ўкраінскіх тэлеканалах ня будзе твараў палітычных лідэраў, чыноўнікаў і ўладоўцаў.

Сёньня ў навінах на ўкраінскіх тэлеканалах ня будзе твараў палітычных лідэраў, чыноўнікаў і ўладоўцаў. Удзел у акцыі бяруць каналы «ICTV», «Новий канал» ды «1+1».

«Мы будзем расказваць пра падзеі з дапамогай простых людзей і журналістаў, без пэрсаналій палітыкаў найвышэйшага эшэлону, губэрнатараў, кіраўнікоў радаў, — расказвае шэф‑карэспандэнт «ТСН» Аксана Зіноўева, якая прадстаўляе ў журналісцкай ініцыятыве канал «1+1». — Мэта акцыі — нагадаць палітыкам пра іх безадказнасьць, пра тое, што яны загуляліся ў перадзел улады між сабою. Мы хочам зьвярнуць увагу гледачоў на тое, што, акрамя палітыкі, ва Ўкраіне ёсьць багата праблем, якія патрабуюць вырашэньня».

Паводле telekritika.kiev.ua

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула