Памёр мастак-рэканструктар зброі Генадзь Асташонак: яму было 57 гадоў — рак
Генадзь Асташонак належаў да славутай суполкі «Пагоня». Разам з паплечнікамі ён вырабляў унікальныя ўзоры беларускай і замежнай зброі, рэканструяваў рыцарскія даспехі.
Ганедзь Асташонак і Рыгор Барадулін.
Адзін з апошніх твораў мастака.
Творы мастака.
Творы мастака.
Яго творы ўпрыгожваюць многія музеі і прыватныя калекцыі. У адкрытым Мірскім замку зброя Генадзя Асташонка займае асобную вітрыну. Убачыць ягоныя барэльефы можна і ў зале ўрачыстасцяў мінскай ратушы.
Пра смерць мастака паведаміў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Дарэчы, адносіны паміж творцамі былі настолькі цёплыя, што ўсе апошнія гады свой дзень народзінаў Барадулін адзначаў у кампаніі Асташонка.
Я ведаў пра ягоную страшную хваробу. Апошні раз мы гутарылі тры дні таму, Генадзь стараўся быць бадзёрым, сказаў: «Мы яшчэ паваюем…», — кажа Рыгор Барадулін.«Гэта быў чалавек залатых рук і светлай душы… Горка і балюча ўсведамляць, што Генадзя больш няма.
Пра месца і час развітання з Генадзем Асташонкам будзе паведамлена дадаткова.