БЕЛ Ł РУС

Двое мужчын загінулі ў аварыі пад Навагрудкам

23.09.2012 / 09:56

ДТЗ з цяжкімі наступствамі адбылося ў ноч на 22 верасня за два кіламетры ад вёскі Гідроўка Навагрудскага раёна.

Кіроўца «Аўдзі», рухаючыся па жвіры, на закругленні дарогі няправільна выбраў хуткасць і на спуску пайшоў у процілеглы бок, вылецеў у кювет і стукнуўся ў земляны вал меліярацыйнага канала.

Удар быў такі моцны, што кіроўца — 43-гадовы жыхар Навагрудка — і 32-гадовы пасажыр, які сядзеў побач, стукнуўшыся аб лабавое шкло, загінулі на месцы. 29-гадовы пасажыр, які сядзеў ззаду, з шматлікімі траўмамі змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Наступствы апынуліся такімі цяжкімі з-за таго, што ніводны з мужчын не быў прышпілены рамянямі бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула