БЕЛ Ł РУС

На адным з участкаў Гомеля ў члена выбарчай камісіі здарыўся інсульт, яе забралі ў рэанімацыю

23.09.2012 / 14:56

23 верасня ў Гомелі прыкладна ў 8.50 на ўчастку № 8 Савецкай акругі № 34 у члена ўчастковай выбарчай камісіі здарылася бяда: жанчыну практычна паралізавала.

Як паведаміў назіральнік на гэтым участку, член аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Валерый Яруцкі, у жанчыны быў высокі ціск, ёй выклікалі хуткую дапамогу і вынеслі з участка на насілках. У камісіі гэты факт пацвердзілі і дабавілі, што ў жанчыны, хутчэй за ўсё, здарыўся інсульт, яе даставілі ў рэанімацыю бальніцы.

«Жанчыну вынеслі на насілках, а на ўчастку грае вясёлая музыка, галасаванне працягваецца, быццам бы нічога і не было», — паведаміў Яруцкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула