Сірыйская апазіцыя сустракаецца ў Дамаску
У Дамаску праходзіць канферэнцыя, арганізаваная адной з асноўных апазіцыйных груповак — Нацыянальным каардынацыйным камітэтам.
У канферэнцыі прымаюць удзел больш за 15 апазіцыйных арганізацый. Першапачаткова чакалася, што ў Дамаск прыедуць і прадстаўнікі апазіцыі, якія базуюцца за мяжой, але гэтага не адбылося.
Незадоўга да пачатку канферэнцыі тры значныя прадстаўнікі апазіцыі зніклі, калі яны спрабавалі вярнуцца ў Сірыю з-за мяжы.