БЕЛ Ł РУС

Назіральніка Бахуна проста выдалілі з участка, дзе прагаласавала толькі 35%

23.09.2012 / 20:02

даслаў чытач Сяржук Бахун

Паведамляе Сяржук Бахун: Мяне, назіральніка на выбарчым участку № 373 г. Менску, выдалілі з ўчастка. Прычына: маўляў, нехта зрабіў здымак і размясьціў у інтэрнэце. Але ж што такога ў тым, што ёсць фота? І тым больш я ня маю ніякага дачыненьня да гэтага фота! Старшыня камісіі Скроцкая Сьвятлана Міхайлаўна па заяве «назіральніка"ад «Белай Русі» выдаліла мяне і яшчэ аднаго назіральніка з участка. Мне здаецца, што гэта зроблена з-за таго, што па дадзеных на 18.00 на маім участку прагаласавала 35%. Цяпер камісія можа напісаць любыя лічбы!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула