БЕЛ Ł РУС

Брэст: мужа і жонку затрымалі за распаўсюд улётак

24.09.2012 / 17:38

КМ

Працяг адбудзецца 28 верасня.

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая 21 верасня падчас расклейвання ўлётак з заклікам да байкоту. Разам з ёй знаходзіліся яе муж Андрусь і Уладзіслаў Бароўскі, якіх удпусцілі ў той жа вечар. А Паліну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Яе вызвалілі 23 верасня, прызначыўшы на наступны дзень суд. Жанчыну абвінавацілі ў незаконным распаўсюдзе ўлётак і абразе міліцыянта. Але разгляд справы ў выніку перанеслі на 28 верасня.

На Уладзіслава Бароўскага склалі пратакол за нібыта дробнае хуліганства. Юнака чакае разгляд справы на камісіі непаўналетніх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула