БЕЛ Ł РУС

Клічко абвяргае інфармацыю пра завяршэнне кар’еры баксёра

24.09.2012 / 21:00

Ён падкрэсліў, што абвесціць аб завяршэнні сваёй спартовай кар'еры на спецыяльнай прэс-канферэнцыі.

Вядомы ўкраінскі баксёр Віталь Клічко падкрэсліў, што абвесціць аб завяршэнні сваёй спартовай кар’еры на спецыяльнай прэс-канферэнцыі, а некаторыя СМІ проста няправільна зразумелі яго словы.

«Я знаходжуся ў перадвыбарным туры па Украіне*. І прыехаў у Данецкую вобласць дакладна не для таго, каб завяршыць спартыўную кар’еру, — сказаў Віталь Клічко.
— Ужо крыху стаміўся ад пытання: калі ж гэта адбудзецца? Неаднаразова заяўляў, што калі прыму такое рашэнне, абавязкова паведамлю пра гэта на асобнай прэс-канферэнцыі», — напісаў ён на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.
«І цяпер аб завяршэнні маёй кар’еры ў спорце гаворка пакуль не ідзе.
Выбачайце, калі не дастаткова акцэнтаваў на гэтым на прэс-канферэнцыі ў Данецку, якую цытуюць ў СМІ», — заявіў Віталь Клічко.

*Віталь Клічко -- лідар партыі УДАР (Украінскі дэмакратычны альянс за рэформы).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула