БЕЛ Ł РУС

У Расіі гучаць заклікі да адстаўкі патрыярха Кірыла

25.09.2012 / 2:17

Расійскае Таварыства абароны правоў спажыўцоў падало заяву ў Сінод з просьбай пазбавіць патрыярха Кірыла сану.

У заяве ўтрымліваюцца абгрунтаванні таго, што патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл вінаваты ў ліхвярстве, у гандлі ў доме Божым, ва ўдзеле ў бяседах браталюбства (агапах) у доме Божым, у імкненні да раскошы і ўпрыгожвання цела, чужым святарскаму чыну, у сужыцці у доме з жанчынай, якая не з’яўляецца маці, сястрой ці цёткай, і ў тым, што прыняў сан раней за ўсталяваны мінімальны ўзрост.

У заяве гаворыцца пра скандал з гадзіннікам Breguet, яго «цудоўным знікненнем» з фатаграфіі на афіцыйным партале РПЦ, «пылам» у доме на набярэжнай і г.д.

Ініцыятары заявы прапануюць усім праваслаўным хрысціянам скапіяваць тэкст і даслаць яго ў Сінод для разгляду ў царкоўным судзе.

«Згодна з Палажэннем аб царкоўным судзе заяўнікам можа быць любы член царквы. Заяўнік павінен быць ахрышчаны, дзеяздольны, не знаходзіцца па-за царкоўнымі зносінамі (адлучаны ад царквы), не быць асуджаным царкоўным судом за загадзя ілжывы данос або ілжэсведчанне, не быць асобай, што адкрыта вядзе заганны лад жыцця», — адзначаюць яны.

У лютым 2013 адбудзецца Архірэйскі сабор, на якім і можа быць паднятае гэтае пытанне.

«На маю думку, чым раней патрыярх Кірыл (Гундяеў) будзе пазбаўлены сану і адлучаны ад царквы, тым менш вернікаў ён адверне ад праваслаўя сваёй антымісіянерскай дзейнасцю. У нашых сілах паўплываць на сітуацыю, калі не сядзець склаўшы рукі і не назіраць за мярзотамі збоку», — сказаў на заканчэнне спадар Аншакоў, кіраўнік Таварыства.

У прэс-службе РПЦ дзеянні Аншакова каментаваць адмовіліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула