БЕЛ Ł РУС

Standard & Poor's: Выбары ў Беларусі не паўплываюць на яе рэйтынгі

25.09.2012 / 8:28

Вынікі выбараў дэпутатаў палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі не паўплываюць на рэйтынгі краіны, паведамляецца ў рэлізе міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor’s.

У ліпені Standard & Poor’s павысіла кароткатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце з «C» да «B», а таксама пацвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг на ўзроўні «B-" са стабільным прагнозам.

Агенцтва чакае, што палітыка ўрада застанецца нязменнай. У прыватнасці, агенцтва не чакае, што вынікі выбараў паўплываюць на эканамічны парадак дня.

Павышэнне кароткатэрміновага рэйтынгу было выклікана змяненнем крытэрыяў, якія ацэньваюць сувязь паміж доўгатэрміновым і кароткатэрміновым суверэннымі крэдытнымі рэйтынгамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула